Знайсці
31.01.2018 / 19:4848РусŁacБел

Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна забараніў беларусам дэманстраваць сцяг Расіі на Паралімпіядзе

Кіраўнік Паралімпійскага руху Беларусі Алег Шэпель распавёў Прэсболу як вырашыў дзейнічаць МАК, каб не дапусціць паўтарэння сітуацыі на папярэдніх Гульнях у Рыа-дэ-Жанейра, калі на цырымоніі адкрыцця член беларускай дэлегацыі Андрэй Фомачкін прайшоў з расійскім сцягам у знак нязгоды з дыскваліфікацыяй зборнай Расіі.

«Нам ужо прыйшло афіцыйнае папярэджанне: нават у гатэлі па-за Алімпійскай вёскай мы не маем права праводзіць любыя публічныя акцыі. Гэта адна з умоў засялення ў гатэль. Упершыню ў гісторыі! Не ведаю, праўда, прыйшоў ліст толькі нам або ўсім дэлегацыям», сказаў Алег Шэпель.

На яго думку, пранос расійскага сцяга ў Рыа-дэ-Жанейра быў «проста падтрымкай спартсменаў, якія бяздоказна адхіленыя ад спаборніцтваў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930