Знайсці
31.01.2018 / 15:041РусŁacБел

Лонданскі «Арсенал» абвясціў пра самы дарагі трансфер у сваёй гісторыі

28-гадовы габонскі форвард дортмундскай «Барусіі» П'ер-Эмерык Абамеянг падпісаў доўгатэрміновы кантракт з лонданскім «Арсеналам», паведамляе афіцыйны сайт брытанскага клуба. Сума трансферу склала рэкордныя ў гісторыі «Арсенала» €63 млн.

Раней самым дарагім навічком лонданскай каманды быў французскі нападаючы Аляксандр Ляказэт. Мінулым летам ён перайшоў у «Арсенал» з «Ліёна» за €60 млн.

У мінулым сезоне габонец забіў за «Барусію» 40 мячоў у 46 гульнях ва ўсіх турнірах. 31 гол у чэмпіянаце Нямеччыны дазволіў яму стаць найлепшым бамбардзірам бундэслігі.

Аляксандр Глеб перайшоў у «Арсенал» са «Штутгарта» летам 2005 годзе за 15 млн еўра

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930