Знайсці
31.01.2018 / 13:4417РусŁacБел

Літва: Калі ЕГУ не зменіцца, ён будзе закрыты са студзеня 2019 года

Andrus Ufartas/Delfi

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ), які атрымаў негатыўныя ацэнкі літоўскіх экспертаў, страціць дазвол ажыццяўляць навучанне са студзеня 2019 года, піша Delfi.

Аднак намечана, што калі будзе ўмацаваны акадэмічны і навуковы патэнцыял ЕГУ, то ён зможа падаць заяўку на атрыманне новага дазволу. Такое рашэнне прапанавала Міністэрства адукацыі і навукі Літвы. Магчымасці далейшай працы ЕГУ ўрад павінен разгледзець на сваёй нарадзе ў сераду.

Прыняць рашэнне аб адклiканнi дазволу ЕГУ ажыццяўляць навучанне студэнтаў міністр адукацыі і навукі Літвы павінна да 26 лютага.

Цэнтр ацэнкі якасці навучання, які заявіў пра негатыўную ацэнку ўстановы, зазначае, што такая ацэнка з'яўляецца падставай для адклікання дазволу на ажыццяўленне навучання і звязанай з навучаннем дзейнасці.

У 2014 г. дзейнасць ЕГУ таксама атрымала негатыўныя ацэнкі, тады ўніверсітэт атрымаў акрэдытацыю толькі на тры гады. У новай справаздачы негатыўныя водгукі атрымалі стратэгічнае кіраванне і навуковая і (або) мастацкая дзейнасць ЕГУ.

Універсітэт не пагадзіўся з такімі вынікамі ацэнкі. Па словах кіраўніцтва ўстановы, праведзеныя ў 2015-2017 гадах рэформы аказалі істотны ўплыў на развіццё стратэгічнага кіравання, навучання ва ўніверсітэце, што прызналі і донары ЕГУ на канферэнцыі донараў у лістападзе 2017 года. Універсітэт тады таксама паведаміў, што звярнуўся ў Міністэрства адукацыі і навукі з афіцыйнай прапановай адносна ўзаемапрымальнага пагаднення, якое дазволіла б беларускаму ўніверсітэту працягнуць працу ў Вільні.

***

ЕГУ — прыватны універсітэт, які быў заснаваны ў 1992 годзе ў Мінску і пасля быў закрыты беларускімі ўладамі. У 2004 годзе ўніверсітэт прыняў запрашэнне літоўскага ўрада і пераехаў у Вільню. Зараз у ЕГУ навучаецца амаль 800 студэнтаў, 95% з іх — беларусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930