Знайсці
31.01.2018 / 11:507РусŁacБел

Паўторных бяспраўнікаў цяпер могуць арыштоўваць на 15 сутак

З 31 студзеня 2018 года ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў КаАП і ПВКаАП, якія датычацца адказнасці за парушэнне некаторых пунктаў ПДР. Ва УДАІ МУС распавялі падрабязнасці.

Нагадаем, гаворка ідзе пра змены ў артыкулах, якія тычацца кіроўцаў і учыненых імі нязначных правапарушэннях. Папраўкі ў другім чытанні ўхвалілі дэпутаты ў снежні мінулага года.

Кіроўцаў не будуць штрафаваць за забытыя дакументы (артыкул 18.18 КаАП). Раней за адсутнасць дакументаў штраф складаў ад 0,1 да 2 базавых велічынь. Зараз кіроўца можа быць прыцягнуты да адказнасці па ч. 5 арт. 18.22 КаАП (Іншыя парушэнні), якая прадугледжвае папярэджанне або штраф у памеры да 0,5 б.в.

- Тым не менш, кіроўцам не варта гэтым злоўжываць. Працэдура праверкі наяўнасці дакументаў па адпаведных баз даных прадугледжвае пэўныя часовыя затраты. Акрамя таго, у сістэме можа адсутнічаць інфармацыя аб дакументах, выдадзеных даўно. У гэтым выпадку спатрэбіцца дадатковая праверка, — падкрэслілі ва УДАІ МУС.

За паўторнае (на працягу аднаго года) кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання, прадугледжаны таксама адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак. Такая катэгорыя спраў будзе разглядацца судамі.

Адным з новаўвядзенняў стане скасаванне працэдуры канфіскацыі талона да вадзіцельскага пасведчання пры накладанні штрафу. Кіроўцу не трэба будзе наведваць ДАІ, каб вярнуць дакумент.

Таксама павялічаны тэрмін выплаты штрафу, які інспектар ДАІ накладае на месцы, з пяці дзён да месяца. Аплаціць яго можна з дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП) альбо на месцы з выкарыстаннем аплатнай карты праз мабільны тэрмінал. Аднак у выпадку нявыплаты альбо пропуску дадзенага тэрміну адміністрацыйнае спагнанне аўтаматычна павялічваецца на 2 б.в.

Змены ў арт. 18.17 КаАП (здзяйсненне ДТЗ) прадугледжваюць, што пры афармленні ДТЗ, у якім удзельніку не нанесены цялесныя пашкоджанні, а маюцца толькі механічныя пашкоджанні транспартных сродкаў або пашкоджанні маёмасці, кіроўца прыцягваецца да адказнасці за парушэнне канкрэтнага пункта (-аў) ПДР, якое стала прычынай здарэння. Калі ўдзельнікі ДТЗ складаюць «еўрапратакол», яны не прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.

Дадамо, што раней прапаноўвалася не пазбаўляць правоў вадзіцеляў за паўторнае на працягу года перавышэнне хуткасці. Аднак гэтая норма не была ўхвалена.

Auto.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930