Знайсці
29.01.2018 / 06:341РусŁacБел

Адбылося ўручэнне «Грэмі»: трыумф Бруна Марса, Кендрык Ламар, а таксама песня пра Пуціна ВІДЭА

У Нью-Ёрк пасля 15-гадовага перапынку вярнулася галоўная музычная прэмія «Грэмі».

Reuters.com

Бруна Марс узнагароджаны прэміяй у намінацыі «Песня года». Ён атрымаў прэмію за кампазіцыю That's what I like. Статуэтку пераможцу ўручаў Стынг. Марс таксама атрымаў прэмію за «Найлепшы запіс года» — песня 24k Magic і галоўную намінацыю «Найлепшы альбом года» — 24k Magic.

Эд Шыран атрымаў «Грэмі» за найлепшае сольнае поп-выкананне за песню Shape Of You, а таксама премію за найлепшы поп-альбом ÷ (Divide).

Прэмію за найлепшы кантры-альбом атрымаў Крыс Стэплтан, а за найлепшы рэп-альбом — Кендрык Ламар, таксама Ламар узяў «Грэмі» за рэп-выкананне і кліп.

Намінацыю «Найлепшы новы артыст» выйграла Алісія Кара.

А вось «Найлепшую аранжыроўку» атрымаў кампазітар Рэндзі Ньюман — за песню «Пуцін».

Там ёсць такія радкі:

«Ён можа весці гіганцкі трактар / Праз Транссібірскую раўніну / Ён можа кіраваць ядзерным рэактарам / Сваім левым паўшар'ем / І калі ён здымае кашулю / Жанчыны страчваюць розум / Калі ён здымае кашулю / Я хачу быць жанчынай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930