Знайсці
27.01.2018 / 15:0024РусŁacБел

Шыкоўны «Рэвізор» у Тэатры Янкі Купалы. Божа, якая там трасянка! Ааааа!

«Божа, як я сёння насмяялася, ажно ў галаве светла. Даўно такога не было. Я і хіхікала, і фыркала, і павісківала, і парасём рохкала, і ўголас рагатала, і ўсё гэта дзе — у прылічным месцы, у Купалаўскім тэатры, — піша настаўніца са Смалявіч Ганна Севярынец.

— Я тэатральны глядач немудроны, просты, мне калі падабаецца — дык падабаецца, і ўсё. Нават не буду казаць, што канкрэтна спадабалася, бо тады будзе спойлер, а гэтага дапусціць нельга.

Скажу так: гэта быў, па-першае, менавіта «Рэвізор» Гогаля (сказаць папраўдзе, я і арыгінальную п'есу проста так чытаць не магу, заўсёды рагачу, нават на уроку, нават на адкрытым), па-другое, менавіта наш, беларускі «Рэвізор» (божа, якая там трасянка! ааааа!), па-трэцяе, там было мінімальна — тэатральшчыны, максімальна — тэатру, па-трэцяе — якія там былі Манаеў, Падаляка і Харланчук! Ой, ну я не магу!

Наогул, акцёрскі ансабль шыкоўны — я не ўсіх ведала, ня ўсіх з дзясятага раду разгледзела з-за слабога зроку, але які быў Земляніка! А суддзя! А Шпекін і Хлопаў! А Восіп! Ды ўсе.

І няхай, можа, былі там нейкія рэплікі з іншых спектакляў па Гогалю, няхай Хлестакоў, кажуць, нагадваў іншага Хлестакова, няхай крыху грубаватыя былі дзяўчаты ў першым акце (у другім выправіліся) — ай, няважна. Так бывае ў бліскучым вершы: і той радок, здаецца, з некага перапеты, і той, можа, падрэдагаваў бы, але гэта ўсё лухта, бо катарсіс — ён вось.

Я глядзела спектакль на перадпраглядзе. Дык ідзіце хуценька глядзіце, покуль яго, крый божа, не закрылі.

Прэм'еры — сёння і заўтра, 27 і 28 студзеня, 7, 13 і 21 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930