Знайсці
26.01.2018 / 17:44РусŁacБел

Прыгоды літары Ў працягваюцца: у сакавіку пакажуць спектакль «Як літара Ў вясну гукала»

23 і 24 сакавіка ў Маладзёжным тэатры эстрады адбудуцца прэм'ерныя паказы дзіцячага спектакля «Як літара Ў вясну гукала». 

Гэты праект з'яўляецца сэнсавым працягам каляднай казкі «Як літара Ў уратавала Каляды» і распавядае пра дзівоснае падарожжа Літары «Ў» і яе сяброў у Чароўны Бор да злога чараўніка Зюзі, каб вызваліць Вясну з ледзянога палону.

Лібрэта і музыку ізноў напісаў Раман Арлоў, але гэтым разам на сцэне будуць таксама гукальныя песні і беларускія танцы гурта «Гуда» і Школы традыцыйнага мастацтва. Частка персанажаў ужо знаёмая публіцы па казцы «Як літара Ў уратавала Каляды», але будуць і новыя заёмствы і ўражанні. А таксама, безумоўна, самы сакральны беларускі абрад — Гуканне вясны.Прыходзьце гукаць вясну разам з літарай «Ў»!

Усім дзеткам — салодкі пачастунак, а дарослым — музычны! Пры набыцці сямейнага квітка на 4 асобы — зніжка 10%. Дзецям да 3-х год уваход бясплатны. Квіткі ад 9 да 17 рублёў.

Даведкі па тэлефонах: 44 5517706, 29 8517706

Квіткі на www.kvitki.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930