Знайсці
26.01.2018 / 15:1044РусŁacБел

Знойдзеная ў Ізраілі сківіца вымусіць перапісаць гісторыю чалавецтва

Знойдзеныя ў ізраільскай пячоры рэшткі Homo sapiens сведчаць, што нашыя продкі пакінулі Афрыку на 50 тысяч гадоў раней, чым навукоўцы дагэтуль лічылі. Даследаванне апублікаванае ў апошнім нумары часопіса Science.

«Нам давядзецца перапісваць усю гісторыю эвалюцыі чалавека, прычым не толькі нашага віду, але і ўсіх астатніх, якія жылі ў той час па-за Афрыкай», — упэўнены прафесар Тэль-Авіўскага ўніверсітэта Ізраіль Гершковіц, адзін з аўтараў даследавання.

Верхняя сківіца і некаторыя іншыя часткі чэрапа былі знойдзеныя ў пячоры Міслія ў Ізраілі. 

Дзякуючы камп'ютарнай тамаграфіі і створанай 3D-мадэлі сківіцы антраполагі пераканаліся, што яна належала сучаснаму чалавеку.

Тры незалежныя метады ацэнкі паказалі, што ўзрост костак складае ад 177 да 194 тысяч гадоў, у той час як ранейшыя знойдзеныя ў Ізраілі рэшткі Homo sapiens мелі ўзрост 90—125 тысяч гадоў.

«Гэта дае відавочныя доказы таго, што нашы продкі ўпершыню мігравалі з Афрыкі значна раней, чым мы дагэтуль лічылі. Гэта таксама азначае, што сучасныя людзі патэнцыйна маглі сустракацца і ўзаемадзейнічаць з іншымі архаічнымі групамі людзей на працягу больш доўгага перыяду часу, маючы больш магчымасцяў для культурнага і біялагічнага абмену», — тлумачыць Рольф Куам з Бінгемтонскага ўніверсітэта.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930