Знайсці
24.01.2018 / 17:107РусŁacБел

У Якуціі зафіксаваная самая нізкая тэмпература на Зямлі — мінус 80°С? Не, фэйк

У інтэрнэце пачала распаўсюджвацца інфармацыя, нібыта ў ноч на 24 студзеня ў расійскім населеным пункце Сарданох быў зафіксаваны «рэкорд мінусавай тэмпературы на зямной кулі» — мінус 80 градусаў.

Якуцкі конь — найбольш марозаўстойлівая парода каня. Фота: Wikipedia.

Аймяконскі ўлус (раён) Якуціі, да якога адносіцца сельскае пасяленне Сарданохскі наслег, сапраўды вядомы як адзін з «полюсаў холаду» нашай планеты: у 1938 годзе тут была зафіксаваная самая нізкая тэмпература Паўночнага паўшар'я — мінус 77,8°С, а тэмпературы -40-60°С — звычайныя для гэтага рэгіёна ўзімку. 

Але паводле даных розных сэрвісаў прагнозу надвор'я, ноччу з 23 на 24 студзеня ў Аймяконе назіралася тэмпература -42°С, што істотна менш за тыя лічбы, што называліся ў інтэрнэце.

Што ж тычыцца «рэкорда мінусавай тэмпературы на зямной кулі», то ён быў афіцыйна зафіксаваны 21 ліпеня 1983 года на станцыі «Усход» у Антарктыдзе — мінус 89,2°С. Па непацверджаных даных, у 2004 годзе на гэтым жа кантыненце назіралася тэмпература -91,2°С. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930