Знайсці
22.01.2018 / 22:0852РусŁacБел

Дэпутатка Гуйвік: Даць тапкам па ср*цы дзіцяці ці па карку — гэта пакаранне, а не гвалт

Новы выпуск перадачы «Наша жыццё» на тэлеканале АНТ быў прысвечаны тэме хатняга гвалту. Нагодай стаў закон супраць хатняга гвалту і сэксуальных дамаганняў, які рыхтуе Міністэрства ўнутраных спраў.

Наталля Гуйвік. Скрыншот з ont.by.

«Мы выраслі ў савецкі час. Тады бацькі лічылі, калі ўдарыў рамянём, то абавязкова выхаваў. І мне перападала, — лічыць дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, былая суддзя Наталля Гуйвік. — І дакладна памятаю за што. І больш я гэтага не паўтарала. У той самы час я ўжо ў адносінах да свайго дзіцяці гэтай практыкі не прымяняла. Бо гэта застаецца ў памяці. Злобы няма. Але для некаторых дзяцей гэта становіцца нормай.

Абавязкова трэба адрозніваць: ці гэта пакаранне, ці гэта гвалт. Калі мама ці тата тапкам удараць, то гэта не гвалт, а пакаранне. Нават царкоўныя служкі кажуць: калі даў па карку, то гэта нічога не значыць. А вось гвалт зусім іншую форму прымае. Дзеці маюць права да 14 гадоў звярнуцца ў камісію па справах непаўналетніх, а з 14 — у суд.

Калі ў нас будзе нейкі перагіб, то ўсе непаўналетнія да 14 гадоў, калі іх тапкам па ср*цы ўдараць, пабягуць у органы апекі і камісію па справах непаўналетніх. Яны будуць злоўжываць сваімі правамі».

Таццяна Сулімава.

Калумністка «Советской Белоруссіі» Таццяна Сулімава сказала, што выкарыстоўвае метад «па ср*цы» як крайні ў сваіх адносінах з дзецьмі.

«Я б’ю не балюча, а крыўдна. Я бачыла, як выхоўваюць гімнастаў, як іх б’юць, расцяжка і гэтак далей. А як інакш выхаваць чэмпіёна? Маю маму білі, маю бабулю білі. Ці можа грамадства, выхаванае на гэтым стагоддзямі, у адзін момант адмовіцца?» — мяркуе яна.

Начальнік упраўлення прафілактыкі МУС Алег Каразей быў сярод тых, хто рашуча выступаў супраць любога хатняга гвалту ў адносінах да дзяцей.

«Мяне бацькі ў дзяцінстве не білі. І гэта не значыць, што я вырас нявыхаваным ці што мне чагосьці бракуе. Калі мы кажам пра праект закона, які прапаноўвае МУС, то ён цалкам выключае любое фізічнае ўздзеянне. Калі мы кажам, што дзіця можна біць, то хто ведае, дзе знаходзіцца мяжа? Калі мы б’ём дзіця, то хто можа сказаць, што мы яго выхоўваем?» — мяркуе Каразей.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930