Знайсці
22.01.2018 / 19:455РусŁacБел

Каля станцыі метро «Каменная Горка» працавалі сапёры. У забытай торбе былі толькі асабістыя рэчы

Выхад са станцыі метро «Каменная Горка» у бок выезду з горада быў закрыты сёння каля 19.30, у пераходзе каля выхаду сапёры накрылі падазроны прадмет лакалізатарам выбуху і вялі працы па ягонай праверцы, — паведаміў карэспандэнт «Нашай Нівы» з месца здарэння.

Знойдзеная падазроная нічыйная сумка, якую правяралі спецыялісты, не мела ўнутры нічога небяспечнага. Там знайшлі толькі асабістыя рэчы, — паведаміла БелТА прыкладна праз гадзіну.

Падчас працы сапёраў станцыя метро працавала з выхадам з аднаго боку. Рух цягнікоў не спыняўся. Зараз станцыя працуе ў звычайным рэжыме, другі ўваход адкрыты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930