Знайсці
22.01.2018 / 19:372РусŁacБел

Кандыдата ад руха «За свабоду», у якога «знайшлі» неіснуючую кватэру, урэшце зарэгістравалі

Актывіст Руху «За свабоду» Мікіта Семяненка ўсё ж стаў кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога савета. Гарадская выбарчая камісія адмяніла рашэнне Фрунзенскай раённай камісіі.

Нагадаем, першасна Семяненку адмовілі ў рэгістрацыі, бо ён не ўказаў у дэкларацыі кватэру. Якой, як выявілася, ніколі не валодаў.

Семяненка з маці.

Чытайце: Апазіцыйнаму кандыдату адмовілі ў рэгістрацыі, бо «знайшлі» недэклараваную кватэру. А яе насамрэч няма

«Фрунзенскія [чыноўнікі] адмаўляюць прызнаваць памылку, але гарадская камісія адмяніла іх рашэнне на падставе таго, што тыя няправільна трактавалі інфармацыю з кадастра», — патлумачыў Семяненка. 

Ён па-ранейшаму збіраецца судзіцца з Нацыянальным кадастравым агенцтвам. 

«Я планую дамагчыся так званай «забароны на прафесiю» для некампетэнтных сябраў камiсii i кампенсацыi выдаткаў на атрыманне выпiсак з рэгiстру, а таксама спагнаць адну базавую ў фонд кандыдата за маральную i рэпутацыйную шкоду», — падсумаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930