Знайсці
22.01.2018 / 18:1920РусŁacБел

Брэсцкая дзяржаўная газета выдумала эксперта? І праілюстравала здымкам галівудскай зоркі ФОТА

У рубрыцы «За і супраць» газеты «Вячэрні Брэст» (заснавальнікі — ТАА «Вячэрні Брэст» і Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў)», Брестский городской Совет депутатов з’явіўся матэрыял, прысвечаны перайменаванню брэсцкіх вуліц. Галоўнай яго адметнасцю стала ілюстрацыя — настаўніцу гісторыі Вольгу Прыступу праілюстравалі здымкам галівудскай зоркі Алівіі Уайлд.

Фота з сайта пазней усё ж прыбралі, але ці не пакрыўдзілася на гісторыю сама Вольга Прыступа?

«Наша Ніва» звязалася з аўтарам матэрыяла, каб папрасіць кантакты спадарыні Прыступы. Барыс Паўлоўскі, чыім іменем падпісаны тэкст, — намеснік галоўнага рэдактара выдання.

Ён паведаміў, што звязваецца з суразмоўцай па тэлефоне, але на просьбу падзяліцца нумарам адказаў, што ўсё ж не тэлефануе настаўніцы, а піша электронныя лісты. Прычым піша не ёй, а яе знаёмай, якая пасля перадае іх Вользе Прыступе.

Праўда, і мэйл знаёмай таямнічай настаўніцы спадар Паўлоўскі не выдаў.

У якой школе працуе Вольга Прыступа, ён узгадаць таксама не змог.

Дадамо, што ў сацыяльных сетках чалавека з такім прозвішчам у Брэсце не існуе.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930