Знайсці
22.01.2018 / 18:352РусŁacБел

Апошняя версія iOS усталяваная на 65% айфонаў, а апошняя версія Android — на 0,5% смартфонаў

Кампанія Apple апублікавала статыстыку, якая дэманструе папулярнасць апошняе версіі мабільнай аперацыйнай сістэмы iOS. Лічба ўражвае, калі параўнаць яе з аналагічным паказчыкам для АС Android.

Цяпер iOS 11 ўсталяваная на 65% усіх мабільных прыладаў Apple (смартфоны ды планшэты). На другім месцы па папулярнасці — папярэдняя версія АС — iOS 10, чыя доля складае 28%. Пры гэтым рост прыладаў з iOS 11 складае 6% за месяц.

Тым часам, па стане на снежань 2017 года пад кіраўніцтвам аперацыйнай сістэмы Android 8 Oreo працавала толькі 0,5% усіх мабільных прылад, якія выкарыстоўваюць гэтую АС. Такі нізкі паказчык абумоўлены тым, што Android выкарыстоўваецца амаль ва ўсіх бюджэтных мабільных прыладах, сістэмныя характарыстыкі якіх не дазваляюць працаваць на больш сучасных версіях гэтай аперацыйнай сістэмы.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930