Знайсці
22.01.2018 / 18:2123РусŁacБел

Акадэмія навук назвала «Навукоўцам года — 2017» Эмілію Каламіец. За якія дасягненні? 

Званне «Навукоўца года НАН Беларусі — 2017» прысвоена генеральнаму дырэктару ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі», дырэктару Інстытута мікрабіялогіі Эміліі Каламіец. Аб прыняцці такога рашэння паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Акадэміі навук.

Фота: nasb.gov.by

Эмілія Каламіец займаецца даследаваннямі ў галіне мікрабіялогіі і біятэхналогій, з'яўляецца членам-карэспандэнтам НАН, доктарам біялагічных навук.

Сярод дасягненняў Каламіец указваецца стварэнне калекцыі мікраарганізмаў, перспектыўных для распрацоўкі прабіётыкаў і кармавых дабавак, а таксама распрацоўка тэхналогій стварэння дэзінфікуючых і імунастымулюючых прэпаратаў.

Па яе ініцыятыве быў створаны цэнтр аналітычных і генна-інжынерных даследаванняў, а таксама распачатая вытворчасць біяпрэпаратаў, разлічаных на экспарт.

Каламіец — аўтар больш як 460 навуковых прац, у тым ліку чатырох манаграфій, 357 артыкулаў, 22 патэнтаў на вынаходніцтвы. 

Пачынаючы з 2018 года званне «Навукоўца года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» будзе прысуджацца штогод напярэдадні Дня беларускай навукі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930