Знайсці
22.01.2018 / 16:3810РусŁacБел

У Мінску з-за шалёнага сабакі ўводзяць каранцін у трох раёнах

Каранцін уводзіцца на два месяцы. Ветэрынарныя дактары ўжо абыходзяць кватэры і прапануюць зрабіць прышчэпкі жывёлам.

Спецыялісты ўжо дэталёва высветлілі, у якіх раёнах і з кім кантактаваў шалёны кане-корса. Нагадаем, 19 студзеня ў гарадской ветэрынарнай лабараторыі быў вызначаны дыягназ «шаленства» ў сабакі, якога ім напярэдадні прывозілі на кансультацыю.

— З 23 студзеня ў трох раёнах Мінска — Кастрычніцкім, Фрунзенскім і Маскоўскім — уводзіцца каранцін, — каментуюць у Мінскай гарадской ветэрынарнай станцыі. — На час каранціну жывёлам будзе забаронена наведваць выставы, а таксама забаронена пакідаць межы раёна, горада. Гэта значыць, некаторыя жывёлы будуць невыязнымі. Уся інфармацыя, каму можна выязджаць, а каму — не, будзе знаходзіцца ў дзяржаўных ветэрынарных клініках па месцы жыхарства ўладальніка.

У Мінскай гарадской ветэрынарнай станцыі адзначаюць: іх супрацоўнікі ўжо абыходзяць кватэры, якія знаходзяцца у гэтых раёнах, і прапануюць гаспадарам зрабіць прышчэпкі. Але «людзі неахвотна адчыняюць дзверы і не даюць жывёл вакцынаваць».

— На дадзены момант шматлікія жывёлы не вакцынаваныя, не чыпіраваныя, — кажуць у ветстанцыі. - Мы расклейваем аб'явы з тлумачэннем, што ў раёне знаходзіцца ачаг шаленства, просім зрабіць прышчэпку. Людзі ведаюць гэта, але нічога не робяць.

Спецыялісты раяць прышчапляць жывёлу раз у год. Праблема тычыцца не толькі гаспадароў сабак, але і гаспадароў іншых жывёл. Невядома, каго мог пакусаць, падрапаць і аслюнявіць шалёны кане-корса, пакуль быў без нагляду. Ужо вядома, што сабака нарадзіўся ў кастрычніку 2015 года і да студзеня 2018 года жыў на вуліцы Мініна ў сям'і, дзе трое маленькіх дзяцей. Дарэчы, на гэтай жа вуліцы знаходзіцца гарадская ветстанцыю. Спецыялісты знайшлі пашпарт кане-корса, але з улікам таго, што гадаванец не быў чыпаваны, нельга сказаць, што гэта сапраўды яго пашпарт.

6 студзеня 2018 года ўладальнікі прадалі сабаку, кажуць, з ім усё было добра, не было ніякіх падазрэнняў на шаленства. Новы гаспадар запэўніваў, што купляе гадаванца для сябе, але тут жа яго перапрадаў у Фрунзенскі раён. Па адной з версій, сабаку трэці, і апошні, гаспадар павёз у Мінскі раён, па іншай — кане-корса на новае месца жыхарства не даехаў. Справа ў тым, што апошняя гаспадыня блытаецца ў паказаннях і дакладна не можа сказаць, дзе знаходзіўся сабака. Па словах жанчыны, сваякі былі супраць хатняй жывёлы, таму яна 7 студзеня выкінула кане-корса ў намордніку ў раёне вуліцы Кіжаватава.

11 студзеня сабаку падабралі валанцёры. З 11 па 13 студзеня ён быў на ператрымцы ў адной сям'і, з 13 па 17 студзеня — у другой. Апошнія ўладальнікі заўважылі, што з гадаванцам нешта не так, і прывезлі яго на кансультацыю ў Мінскую гарадскую ветэрынарную станцыю.

— У сабакі ўжо была нервовая форма, сутаргі, і наш доктар сказаў адвезці яго на каранцін у гадавальнік на Гурскага. Але яго не давезлі, сабака памёр, пасля чаго яго аддалі на абследаванне ў гарадскую лабараторыю, і 19 студзеня быў дадзены вынік — у кане-корса выяўлена шаленства, — распавядаюць у Мінскай гарадской ветэрынарнай станцыі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Кацярына Барысевіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930