Знайсці
22.01.2018 / 16:216РусŁacБел

Фэйсбук мяняе алгарытмы: як гэта паўплывае на кожнага?

Найбуйнейшую ў свеце сацыяльную сетку Фэйсбук чакаюць вялікія перамены. Кіраўнік інтэрнэт-гіганта на сваёй старонцы заявіў, што кампанія зменіць прынцыпы выдачы інфармацыі ў стужку навін. Ужо ў хуткім часе кожны карыстальнік сацыяльнай сеткі будзе бачыць менш публічнага кантэнту (ад кампаній, брэндаў і медыя), і больш асабістага кантэнту ад сяброў. У некалькіх галінах гэтая навіна выклікала сапраўдную паніку: стратэгіі ў сацыяльных сетках, напрацаваныя за апошнія гады, становяцца абсалютна непрыдатнымі. Але гэтая навіна паўплывае на кожнага інтэрнэт-карыстальніка, нават калі Фэйсбукам вы не карыстаецеся цалкам.

У апошнія некалькі гадоў Фэйсбук захапілі прафесіяналы. Стужка навін амаль кожнага карыстальніка зараз складаецца амаль з адных паведамленняў ад брэндаў і СМІ. У той час кантэнт сяброў (а гэта тое, дзеля чаго Фэйсбук і ствараўся) стаў амаль незаўважным.

Фэйсбук хоча вярнуцца да сваёй галоўнай місіі — звязваць сем’і і сяброў, таму паведамленні вашых сяброў зноў пачнуць пераважаць у стужцы над паведамленнямі брэндаў і медыя.

Навошта Цукерберг гэта робіць?

Кіраўнік Фэйсбуку піша, што сацсетка стваралася для людзей, але ў выніку яе захапілі структуры. Сістэма аказалася настолькі добрай, што ў яе перайшоў кожны, хто зацікаўлены ў распаўсюджванні сваёй інфармацыі, абыходзячы СМІ, у тым ліку самі СМІ. Карыстальнікі Фэйсбуку ператварыліся з суб’ектаў у аб’екты сацыяльнай сеткі.

Цукерберг сцвярджае, што згодна з даследаваннямі Фэйсбуку, сацыяльныя сеткі маюць добры ўплыў на людзей толькі тады, калі яны выкарыстоўваюць іх для камунікацыі са сваімі роднымі і сябрамі, а вось «пасіўнае» выкарыстанне сацсетак згодна з гэтым самым даследаваннем з’яўляецца шкодным.

Яшчэ адной прычынай з’яўляецца імкненне Цукерберга пазбегнуць уплыву алгарытму Фэйсбуку на грамадскія працэсы і нават выбары. Уразлівасць сістэмы робіць магчымым знешні ўплыў на грамадскае меркаванне, палярызацыю грамадства і распаўсюджванне нянавісці. Наўрад ці Цукерберг хацеў, каб справа ўсяго яго жыцця выкарыстоўвалася такім чынам.

Якія будуць наступствы?

Для брэндаў і СМІ, якія абапіраліся на сацыяльныя сеткі, наступствы могуць быць катастрафічнымі. Не сакрэт, што некаторыя з іх нават перасталі арыентавацца на свае сайты і амаль цалкам перайшлі ў сацыяльныя сеткі.

Акрамя таго, ва ўсім свеце Фэйсбукам актыўна карыстаюцца розныя некамерцыйныя арганізацыі, грамадскія аб’яднанні і групы па інтарэсах. Імаверна, што яны таксама стануць ахвярамі новых алгарытмаў, бо іх паведамленні таксама будуць паказвацца ў стужцы ў меншай колькасці. Але самае цікавае, як падобныя змены паўплываюць на аўдыторыю краін былога СССР, бо ў краінах нашага рэгіёну ёсць свае адметнасці.

А што ў нас?

Аўдыторыя Фэйсбуку ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША адрозніваецца ад аўдыторыі краін былога СССР. У ЗША Фэйсбук мае прыкладна такую ж па характарыстыках аўдыторыю, як «Вконтакте» і «Аднакласнікі» ў Расіі. А вось у краінах нашага рэгіёна Фэйсбук лічыцца элітарнай сацсеткай, у якой сядзяць пераважна жыхары буйных гарадоў, і сама аўдыторыя больш сфакусаваная на абмеркаванні палітычных і дзелавых тэм (у Еўропе і Амерыцы такую функцыю выконвае LinkedIn). Таму можна чакаць, што беларускія карыстальнікі Фэйсбуку пазбавяцца магчымасці дасылаць і атрымліваць дзелавыя і палітычныя навіны ў ранейшых аб’ёмах. Дзеці, коцікі і смачная ежа выціснуць з сацыяльнай сеткі яе «элітарны» кампанент. А цяперашнія карыстальнікі Фэйсбуку могуць проста сысці ў мэсанджары (Telegram, Viber, WhatsApp і Messenger).

З-за таго, што карыстальнікі сацыяльных сетак будуць бачыць менш навін, зменшыцца і колькасць іх абмеркаванняў. Ёсць верагоднасць таго, што ў краінах былога СССР зноў адродзяцца тэматычныя форумы, якія ў свой час былі выціснутыя сацсеткамі.

Я хачу і далей чытаць «Нашу Ніву» ў Фэйсбуку! Што мне рабіць?

Калі замест рэкламы, коцікаў і новых кветак сваёй стрыечнай цёткі вы хочаце і надалей атрымоўваць усю самую апошнюю і грунтоўную інфармацыю ад «Нашай Нівы», вы можаце зрабіць некалькі вельмі простых дзеянняў.

Уверсе нашай старонкі на FB шукаеце кнопку «Вы падпісаныя» («Подписки»), наводзіце на яе курсорам, а потым у пункце «У вашай стужцы навін» («В вашей ленте новостей») замест пункту «Па змаўчанні» («По умолчанию») вы выбіраеце пункт «Бачыць найперш» («Приоритет в показе»).

А калі Фэйсбук вы не вельмі шануеце, падпісвайцеся на нашыя каналы ў Тэлеграме і Вайберы.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930