Знайсці
22.01.2018 / 14:344РусŁacБел

МТС закрывае лінейку тарыфаў «Смарт» і пераводзіць абанентаў на тарыфы 4G

З 1 лютага 2018 года аператар МТС спыніць аказанне паслуг па тарыфных планах лінейкі «Смарт», паведамляецца на сайце кампаніі. Пры гэтым абанентам гэтых тарыфных планаў прапануецца бясплатна перайсці на любы тарыф лінейкі «4G» да 31 студзеня 2018 года.

Тарыфы «4G» штомесяц прадастаўляюць да 2 000 хвілін унутры сеткі і да 6 ГБ інтэрнэту. У параўнанні з лінейкай «МТС смарт» тарыфы «4G» атрымалі нашмат большыя пакеты інтэрнэту і магчымасць безлімітна тэлефанаваць на 5 нумароў пры падключэнні адпаведнай паслугі. Варта адзначыць, што частка ўключанага ў тарыф інтэрнэт-трафіку даступная толькі ў сетцы 4G.

Таксама новыя тарыфы каштуюць крыху больш за «Смарт». Так, раней на тарыфе «МТС Смарт лайт» абанплата складала 5,45 руб., а за новы «4G лайт» прыйдзецца заплаціць ужо 5,90 руб.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930