Знайсці
21.01.2018 / 22:1615РусŁacБел

Пяскоў: Альтэрнатывы «Мінску-2» па Украіне няма

Мінскія дамоўленасці ад 12 лютага 2015 года («Мінск-2») з'яўляюцца безальтэрнатыўным дакументам для ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

Адказваючы на пытанне аб тым, што неабходна зрабіць для вырашэння сітуацыі на Данбасе, прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што ў гэтым плане дапамогуць «толькі мінскія дамоўленасці», бо гэта адзіны ўзгоднены бакамі дакумент. Пяскоў звярнуў увагу, што ніводны з бакоў канфлікту і ніводная з краін-гарантаў (Расія, Германія, Францыя) ніколі не казалі пра страту «Мінскам-2» жыццяздольнасці, «таму што гэта азначала б, напэўна, у цяперашняй сітуацыі поўны крах».

ТАСС

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031