Даслаць навіну
Знайсці
21.01.2018 / 15:10 17

Дар'я Домрачава бліскуча выйграла мас-старт у Антхольцы!

Павялічыць выяву

biathlonworld.com

Беларуска Дар'я Домрачава выйграла гонку ў мас-старце на этапе Кубка свету па біятлоне, што завершыўся ў італьянскім Антхольцы.

Прычым да апошняга агнявога рубяжу яна ішла 10-й, але без промахаў адстраляла (Вірэр і Кузьміна прамахнуліся), пайшла першай на дыстанцыю — і ў выніку выйграла забег (вынік — 40 хвілін 23,29 секунды). Адставанне Кузьміной +11,9 секунды.

Ірына Крыўко фінішавала 12-й

Гэта чацверты подыум у сезоне 2017-2018 для беларускі і другая перамога: была таксама перамога ў аўстрыйскім Хахфілцэне ў спрынце. У гонцы пераследу ў Хахфілцэне Домрачава заняла трэцяе месца.

Нагадаем, што ўчора ў Антхольцы Дар'я заняла 3-е месца ў гонцы пераследу, саступіўшы срэбра Даратэі Вірэр, пасля таго як выпадкова наступіла ёй на палку.

Наперадзе — Алімпіяда ў Карэі (9—25 лютага). На мінулай Алімпіядзе ў Сочы Дар'я заваявала тры залатыя медалі.

0
Рагнеда Вясёлка / адказаць
22.01.2018 / 16:28

c) <працяг>  Сяржук Вінаградаў, нямецкі гук "g"-   ён і ў Афрыцы,  як ваш расейскі гук "г".  Нямецкае птушка „Gans“ -  яна і ў Афрыцы „Ганс“ з вашым расейскім  вымаўленьнем гука „г“, горад Greitz, як і Görlitz - ён і ў Афрыцы Грайц і Гёрліц з вашым расейскім  вымаўленьнем гука „г“ . У вашай расейскай мове таксама ёсьць і гук „г“, які  падобны на нямецкі гук  „g“. Нямецкі гук  "g"  падобны на ваш расейскі гук " г", бо гэтыя літары пазначаюць падобныя гукі. Таму не зразумел,  чаму ў расейскай мове і нямецкі гук"h"("х") і нямецкі гук "g"("г") перадаюцца аднолькав, хоць абодва  гукі,  як  „г“,  так і  “ х“,  ёсьць. Чаму?   d) Усё ж трэба адзначыць, што расейскі гук „г“ менавіта падобны на  нямецкі гук  "g", але не аднолькавы. Бо нямецкі гук  "g"  падобны больш на гук „к“, чым на расейскі  „г“:  „Gans“- Канс, Greitz, як і Görlitz - Крайц і Кёрліц. Чаго толькі каштуе слова Меркель – Mergel. І гэты „к“  ёсьць як у беларускай,   так і расейскай мове.  Ён на кірыліцы можа запісавацца як „кх“,  або „кг“ або „к" -гэта  падобныя па гучаньню гукі.  На латыні гуку „к“ („k“)  адпавядаў  гук „c“. У нямецкай мове ідзе да сіх пор блытаніна з гукам „к“: Claus-  Клаус, Klaus-   Клаус,  Chemnitz – Кемніц, Jacquelina – Жаклін,  Mergel-  Меркель. Быў час,  калі літары“ k“  ў іхняй мове ня было. Так што, расейскі гук „г“ і нямецкі гук „g“   маюць даволі заблытаную гісторыю,  і патрабуюць  гістарычнага дасьледаваньня.
0
аргер сергерпур / адказаць
23.01.2018 / 10:14
на олимпиаде зеленая форма удачи не принесет   100 проц    думайте с норвежцем и чешите грудь
0
Z / адказаць
11.03.2018 / 20:44
Хоть коровой назовите ("лошадиный спорт"- А.Г. Лукошенка) только дзценьгьхи заплатите.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30