Знайсці
21.01.2018 / 12:3640РусŁacБел

«А сальцісон свежы?..»

Грамадзянскі актывіст і праваабаронца з Гомеля Андрэй Стрыжак яскрава апісаў працэс куплі сапраўднага беларускага сальцісону ў сваім фэйсбуку.

— Дайце мне этава сальцысону папробаваць. А он сьвежы?

— Да, толька утрам прывязьлі.

Прадаўшчыца адразае кавалачак таўшчынёй пяць мікрон і падае яго пакупніку, той засяроджана жуе.

— Не, ну так не распробуеш дажа!

— А сколька вам рэзаць!? Паўкіло?

— Жэншшына, я вам гавару, атрэжце мне кусочэк з палец і пашшытайце. Я заплачу. І еслі он мне панравіцца, то я вазьму кілаграм ілі больш.

Прадаўшчыца адразае ладны кавал, які пакупнік (мужчына гадоў сарака з выгляду, моцны нашчадак сялян) дзеліць са сваёй жонкай, моцнай мілай бялявай жанчынай. Засяроджана жуюць ўжо абое.

— Бяру. Добры. Дайце мне эты бальшы кусок.

Ідзе да касы, дастае кашалёк, у кожным руху упэўненасць і разуменне значнасці моманту. Прадаўшчыца узважвае батон сальцісону кілаграма на паўтара.

— І вот эты кусочак завярніця, — кажа жонка і паказвае на яшчэ адзін ладны батон сальцісону на паўкіло.

Пакупнікі сыходзяць, я гляджу на сальцісон, на прадаўшчыцу і таксама бяру кавалачак на паўкіло.

Узяў — і праўда смачны. Асабліва калі пад гарчычку ды са свежым чорным хлебам.

Апытанка

Андрэй Стрыжак, www.facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930