Знайсці
21.01.2018 / 08:5651РусŁacБел

Прэм'ер Македоніі анансаваў рэферэндум аб змене назвы краіны

У Македоніі пройдзе рэферэндум аб змене назвы краіны, так македонскі прэм'ер-міністр спадзяецца завяршыць спрэчку з Грэцыяй, што доўжыцца ад 1990-х і блакуе ўступленне краіны ў НАТА.

Рашэнне аб змене назвы Рэспублікі Македоніі будзе прынята на рэферэндуме, заявіў прэм'ер-міністр краіны Зоран Заеў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце ўрада.

Заеў адзначыў, што адпаведныя перамовы з Грэцыяй вядуцца, але ён не можа сказаць падрабязнасці. «Вы бачыце, што праводзіцца празрысты працэс, мы хочам вырашыць гэтую праблему на аснове нацыянальнага кансэнсусу, каб рашэнне ў выніку было пацверджана грамадзянамі на рэферэндуме», - заявіў Заеў. Ён адзначыў, што перамовы будуць паспяховыя, калі абодва бакі — Грэцыя і Македонія — акуратна падыдуць да пытання.

Македонія з часоў распаду Югаславіі вядзе спрэчку з Грэцыяй аб сваім назове. Па патрабаванні Грэцыі Македонія была прынята ў ААН у 1993 годзе пад назвай Былая югаслаўская Рэспубліка Македонія (БЮРМ). Грэцыя настойвае на тым, каб назва Македоніі была зменена, каб пазбегнуць блытаніны з грэчаскай правінцыяй — гістарычнай вобласцю Македонія, якая мяжуе з аднайменнай незалежнай рэспублікай.

Грэцыя ў сувязі з гэтым блакуе ўступленне Македоніі ў Еўрасаюз і НАТА. Версіі магчымай назвы для Македоніі не агалошваюцца.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930