Знайсці
20.01.2018 / 22:181РусŁacБел

У цэнтры Прагі загарэлася гасцініца: 40 чалавек пацярпелі

lidovky.cz

Узгаранне ўзнікла ў адным з гатэляў у цэнтры Прагі. Прынамсі два чалавекі загінулі, яшчэ каля 40 пацярпелі. На месцы здарэння працуе некалькі пажарных брыгад і медыкі. Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Наплаўні.

Служба хуткай дапамогі Прагі ў Twitter напісала, што каля 40 чалавек пацярпелі ў выніку пажару. Ратавальнікі папярэджваюць, што іх колькасць можа павялічвацца. Ахвярамі таго, што здарылася сталі двое. Па словах дырэктара Службы неадкладнай медыцынскай дапамогі Прагі, яны памерлі яшчэ да прыезду медыкаў.

Мясцовае выданне Ech24.cz зазначае, што прычына пажару пакуль не ясная, але, па словах аднаго з пажарных, узгаранне адбылося на першым паверсе гасцініцы, дым хутка распаўсюдзіўся па ўсім будынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930