Знайсці
20.01.2018 / 15:4855РусŁacБел

Домрачава высакародна адмовілася ад срэбра ў пагоні ў Антхольцы ВІДЭА

Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы.

Фота Дзяніса Касцючэнкі

Яна саступіла пераможцы гонкі немцы Лауры Дальмаер 20,2 секунды (вынік Дальмаер — 29 хвілін 45 секундаў). На 2-м месцы італьянка Даратэя Вірэр (+17.3).

На фінішы Дар'я і Даратэя змагаліся між сабой за 2-е месца, але беларуска выпадкова наступіла на палку суперніцы, тая яе ўпусціла, і ў знак выбачэння Дар'я адпусціла італьянку наперад.

Наступныя спаборніцтвы ў біятлоне — Алімпіяда. У Сочы-2014 Домрачава тройчы заваёўвала золата.

На этапах Кубка свету 2017—2018 у Дар'і, што 15 месяцаў таму нарадзіла дзіця, ужо трэці медаль: яна перамагла ў спрынце ў Хахфільцэне, а ў гонцы пераследу там была трэцяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера