Знайсці
20.01.2018 / 11:285РусŁacБел

«Белтэлекам» павялічыў максімальную суму абяцанага плацяжу

З 20.01.2018 нацыянальны аператар электрасувязі «Белтэлекам» павялічыў максімальную суму абяцанага плацяжу з 5,5 да 10 рублёў. Гэтая паслуга дае магчымасць абанентам папаўняць рахункі на суму да 10 рублёў авансам.

На працягу трох каляндарных дзён з моманту здзяйснення абяцанага плацяжу яго неабходна пацвердзіць рэальнай аплатай. Абмежаванняў па колькасці выкарыстанняў «Абяцанага плацяжу» няма, але скарыстацца паслугай можна толькі аплаціўшы папярэдні абяцаны плацёж.

Сэрвіс даступны абанентам byfly, ZALA і пакетаў паслуг у дадатку «Мой Белтэлекам» у раздзеле аплаты, а таксама ў кабінеце карыстальніка ў раздзеле «Плацяжы».

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930