Знайсці
20.01.2018 / 08:4831РусŁacБел

Казахстан прапанаваў перанесці перамовы наконт Данбаса з Мінска ў Астану

Астана можа стаць новай пляцоўкай для перамоваў па Данбасе, заявіў сталы прадстаўнік Казахстана ў ААН Кайрат Умараў.

Паводле яго слоў, пытанне аб пераносе пляцоўкі закраналася на сустрэчы прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, бо мінскі працэс спыніўся. «Магчыма, трэба пачаць нанова, гэта можна зрабіць у Астане або ў любым іншым месцы, якое будзе камфортным для ўдзельнікаў», — сказаў Умараў.

Ён дадаў, што гэта трэба, каб «выйсці з тупіка». Умараў адзначыў, што пытанне пераносу перамоваў у Астану залежыць ад згоды ўдзельнікаў.

Раней, 19 студзеня, стала вядома, што Дональд Трамп прапанаваў Нурсултану Назарбаеву, які знаходзіўся з візітам у ЗША, перанесці перамовы з Мінска. Назарбаеў сцвярджаў, што першапачаткова перамовы павінны былі праводзіцца ў Казахстане.

Каментуючы паведамленне аб змене мінскай пляцоўкі, кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей адзначыў, што перамовы «можна перанесці хоць у Антарктыду, калі будзе ўпэўненасць у іх поспеху».

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930