Знайсці
19.01.2018 / 18:56РусŁacБел

Зіма на рынку нерухомасці. Першыя шэсць участкаў у Мінскім раёне пайшлі з малатка амаль па стартавых цэнах

Усяго шэсць зямельных надзелаў было прададзена ва ўласнасць грамадзян Беларусі ў час праведзенага сёння паўторнага аўкцыёну па іх продажы ў Мінскім раёне, паведамляе БелТА.

На аўкцыён было выстаўлена 55 лотаў. Гэта тыя ўчасткі, якія на папярэдніх таргах не знайшлі сваіх гаспадароў. У выніку таргі па іх не прайшлі па аніводным лоце. Шэсць іншых участкаў былі прададзеныя заяўнікам па пачатковай цане, павялічанай на 5%.

Займелі гаспадароў ўчасткі ў в. Пціч (плошча 14 сотак; рэалізаваны за Br29 400), у в. Нялідавічы (13,5 соткі; Br24 150), аграгарадку Сёмкава (10,4 соткі; Br23 100) і (9,7 соткі; Br22 050), у в. Кіршы (11,7 соткі; Br13 404) і в. Бахметаўка (14,5 соткі; Br3 885).

Арганізатарам аўкцыёну выступіў Мінскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі. Бліжэйшы аўкцыён, на які будзе выстаўлена 14 лотаў, адбудзецца 26 студзеня. Заяву на ўдзел у таргах можна падаць па 22 студзеня ўключна.

Belta.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930