Знайсці
19.01.2018 / 16:503РусŁacБел

На ВІДЭА паказалі раней сакрэтную аперацыйную сістэму новага пакалення, якая, імаверна, заменіць Android

У самым пачатку 2018 года амерыканская карпарацыя Google дазволіла распрацоўшчыкам пачаць тэставанне новай аперацыйнай сістэмы Fuchsia, што раней распрацоўвалася сакрэтна. І вось, з'явілася першае відэа, на якім паказваецца сама сістэма, усталяваная на ноўтбук Pixelbook, і яе асноўныя працоўныя аспекты.

Google пакуль афіцыйна не выпускае сваю трэцюю аперацыйную сістэму, бо яна яшчэ вельмі недапрацаваная.

Але калі Fuchsia будзе афіцыйна прадстаўлена, яна, ну думку многіх аналітыкаў, «заб'е» Android і Chrome OS, прапанаваўшы карыстальнікам адзіную платформу для мабільных і настольных прылад, бо менавіта функцыяналу не хапае ў сучасных мабільных АС.

Васьміхвіліннае відэа, апублікаванае парталам arstechnica.com, паказвае Fuchsia на ноўтбуку Pixelbook ад Google. Хоць Fuchsia пакуль пасуе толькі для дэманстрацыі ідэй Google адносна будучыні аперацыйных сістэм, некаторыя рашэнні выглядаюць вельмі карыснымі. 

На відэа можна ўбачыць розныя рэжымы працы Fuchsia на смартфоне, планшэце і ноўтбуку. Акрамя таго, дэманструецца шматзадачны інтэрфейс, а таксама розныя паралельныя экранныя рэжымы для дадаткаў. Fuchsia, дарэчы, з'яўляецца першай АС, пабудаванай на ўласным ядры Google з выкарыстаннем уласнае мовы праграмавання.

Аб новай аперацыйнай сістэме стала вядома ў жніўні 2016 года. Google па-ранейшаму не раскрывае яе дэталі і мэту, але вырашыла зрабіць Fuchsia адкрытай для іншых распрацоўнікаў.

Чытайце таксама: Google дазволіла тэставаць новую аперацыйную сістэму, якая можа замяніць Android

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930