Знайсці
19.01.2018 / 14:40РусŁacБел

Імпрэза для маленькіх чытачоў — прэзентацыя «Летняй Азбукі» 27 студзеня

27 студзеня ў «Кніжнай шафе» пройдзе імпрэза для маленькіх чытачоў — прэзентацыя кнігі «Летняя Азбука», якая сёлета выйшла ў выдавецтве «Галіяфы».

Ганна Галавіна, аўтарка азбукі, паразмаўляе з дзецьмі пра кнігу і правядзе некалькі вясёлых конкурсаў. А мастачка Таццяна Анішчанка правядзе майстар-клас па маляванні герояў азбукі. Маленькія падаруначкі атрымаюць самыя актыўныя ўдзельнікі, а добры настрой — усе прысутныя!

Колькасць месцаў абмежаваная. Каб узяць удзел у імпрэзе, неабходна напісаць ліст на [email protected] з тэмай «Прэзентацыя азбукі» і пазначыць імя ды ўзрост дзіцяці, з якім вы збіраецеся наведаць сустрэчу. Калі месцы яшчэ ёсць, цягам дня вы атрымаеце запрашэнне.

Прэзентацыя пройдзе ў «Кніжнай шафе» (пр-т Дзяржынскага, 9) 27 студзеня а 15:00.

Набыць кнігу «Летняя Азбука» можна ў інтэрнэт-кнігарні halijafy.by або ў краме на Нямізе, 3 (цокальны паверх, бокс 66).

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930