Знайсці
19.01.2018 / 12:135РусŁacБел

Здарэнне пад Ашмянамі: пасля выбуху газавага балона 24-гадовы хлопец застаўся без нагі і паловы рукі

Здарэнне адбылося вечарам 18 студзеня ў вёсцы Граўжышкі Ашмянскага раёна, каля прыватнага дома выбухнуў газавы балон. 24-гадовы ўнук гаспадыні дома застаўся без нагі і паловы рукі.

Інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Ільчук распавёў kraj.by: малады чалавек ля веранды дома сваёй бабулі адаграваў гарэлкай балон. Адбыўся выбух,: хлопцу адарвала палову правай рукі. У шпіталі яму ампутавалі правую нагу. Зараз пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыі ў стабільна цяжкім стане.

Па словах Віталя Ільчука, балон разарвала настолькі, што на месцы не знайшлі нават яго аскепкаў - усяго некалькі фрагментаў.

Выбухам таксама выбіла шкло ў верандзе. Частка веранды правалілася ўнутр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930