Знайсці
19.01.2018 / 11:0330РусŁacБел

«Можна перанесці хоць у Антарктыду». Макей — аб прапанове праводзіць перамовы па Украіне не ў Мінску

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пракаментаваў заяву прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева аб магчымасці пошуку альтэрнатыўнага месца правядзення перамоваў па Украіне.

«Не Беларусь напрошвалася ў якасці пляцоўкі для правядзення перамоў па Украіне, а кіраўнікі краін нармандскай чацвёркі выказалі просьбу да прэзідэнта А.Лукашэнкі прыняць у сябе ўдзельнікаў сустрэч па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту», — мяркуе Макей.

«У адрозненне ад іншых, Беларусь за лаўрамі міратворца не гоніцца. Але: гэта канфлікт у нашай сям'і, у нашым рэгіёне, і мы кроўна зацікаўлены ў яго вырашэнні. Мы — не ўдзельнікі перамоваў, але прэзідэнт Беларусі неаднаразова прапаноўваў розныя варыянты ўрэгулявання гэтага крызісу, у тым ліку гатоўнасць забяспечыць кантроль беларускімі міратворцамі украінска-расійскай мяжы і лініі судакранання. Наўрад ці што-небудзь залежыць ад месца правядзення перамоў.

Перамовы па Украіне можна перанесці хоць у Антарктыду, калі будзе ўпэўненасць у іх поспеху. Але для з'яўлення гэтай упэўненасці трэба, каб усе залучаныя ў гэты канфлікт бакі, а таксама нібыта «іншыя», але вельмі зацікаўленыя дзяржавы былі шчыра нацэлены на спыненне кровапраліцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930