Знайсці
19.01.2018 / 09:4510РусŁacБел

Папа Францішак дабраславіў шлюб у самалёце

Упершыню папа Францішак цэлебраваў сакрамэнт сужэнства проста ў самалёце — ён дабраславіў шлюбны саюз сцюардэсы і бортправадніка чылійскай авіякампаніі Latam падчас пералёту з Сант’яга ў Ікіке.

Пра гэта паведаміў дырэктар прэс-службы Ватыкана Грэг Бурке, які ляцеў тым самым рэйсам разам з Папам, перадае catholic.by.

Незвычайны сакрамэнт сужэнства адбыўся на вышыні каля 11 кіламетраў над зямлёй. Сужэнцы — 39-гадовая Паўла Падэста Руіс і 41-гадовы Карлас Куфанда Элар’яга — ужо мелі грамадзянскі шлюб і збіраліся заключыць сакрамэнт сужэнства ў Касцёле, аднак спачатку з-за землятрусу 2010 г., а потым з-за іншых перашкодаў былі вымушаны адкласці вяселле.

«Гэта вялікая радасць. Нас шлюбаваў Папа ў самалёце: не можа быць нічога прыгажэйшага за гэта для двух людзей, якія кахаюць адно аднаго, — падзяліўся ўражаннямі Карлас Куфанда Элар’яга. — Усё адбылося нечакана, гэта зусім не было падрыхтавана. Папа выслухаў нашу гісторыю і вырашыў дабраславіць шлюб».

У сужэнскім пасведчанні напісана: «18 студзеня 2018 г., падчас папскага авіярэйсу з Сант’яга ў Ікіке, спадар Карлас Куфанда Элар’яга і спадарыня Паўла Падэста Руіс заключылі сужэнскі саюз у прысутнасці сведкі Іньясіа Куэта. Святы Айцец Францішак прыняў выраз згоды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930