Знайсці
19.01.2018 / 00:008РусŁacБел

Змагаліся і біліся да апошняй секунды: Беларусь у драматычнай барацьбе саступіла Харватыі

twitter.com/ehfeuro

На чэмпіянаце Еўропы па гандболе зборная Беларусі ў матчы другога этапа прайграла гаспадарам чэмпіянату Харватыі з розніцай у два мячы — 23:25 (першы тайм 12:15)

За дзве хвіліны да канца нашы здолелі зраўняць лік 23:23 (прайгравалі ж у пачатку другога тайма 14:18), але ўтрымацца не здолелі, харваты закінулі двойчы.

Сёння ў нашай групе Нарвегія выйграла ў Сербіі 32:27.

Нарвегія, Харватыя, Францыя, Швецыя — 4, Беларусь, Сербія — 0. Аднак Францыя і Швецыя згулялі на матч меней.

Нагадаем, што на ЧЕ беларусы перамаглі ў першым матчы Аўстрыю, затым саступілі Нарвегіі, Францыі, але выйшлі ў наступны этап.

22 студзеня каманда Юрыя Шаўцова гуляе са Швецыяй, а 24-га — з Сербіяй. У каманды будзе тры дні перапынку.

У паўфінал выходзяць дзве найлепшыя каманды, а зборная, што зойме 3-е месца, згуляе за 5-е месца з дружынай з суседняй групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930