Знайсці
18.01.2018 / 22:438РусŁacБел

Цыклон, які зрываў дахі, куляў людзей і адмяняў рэйсы ў Заходняй Еўропе, у пятніцу зачэпіць і Беларусь

dutchnews.nl

Атмасферныя франты цыклона «Фрэдэрык», які вызначае вельмі складаныя ўмовы надвор'я ў краінах Заходняй Еўропы, 19 студзеня пагоршаць надвор'е і ў нашай краіне, паведамляе Белгідрамет.

Ноччу пераважна па паўднёва-заходняй частцы краіны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца завіруха і слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў, парывісты, па паўднёвым захадзе краіны месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да -1..- 7°С, у другой палове дня падвысіцца да -5.. + 1°С. 

20—21 студзеня Беларусь будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, таму захаваецца зімовы характар надвор'я.

Нагадаем, што «Фрэдэрык» сёння прайшоўся па Заходняй Еўропе, асабліва дасталося Нідэрландам і Германіі. Моцны вецер зрываў дахі дамоў, валіў дрэвы, слупы і нават людзей. У аэрапорце «Схіпхол» у Амстэрдаме былі часова адменены рэйсы, а ў Германіі часткова цягнікі.

У Нідэрландах загінулі тры чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930