Знайсці
18.01.2018 / 22:286РусŁacБел

КХЛ. У мінскага «Дынама» засталіся хіба матэматычныя шанцы на плэй-оф

Хакейнае «Дынама» прайграла чацвёрты матч запар. Сёння дынамаўцы саступілі на «Мінск-Арэне» кітайскаму «Кульлуню», за які выступае трое беларусаў, з лікам 1:3.

За пяць матчаў да канца рэгулярнага чэмпіянату «Дынама» адстае ад зоны плэй-оф (г.зн. восьмага месца) на 11 балаў.

6. Сочы — 81 (51 матч). 7. Спартак — 78 (52). 8. Северсталь — 77 (52). 9. Дынама Масква — 75 (52). 10. Дынама Мінск — 64 (51).

Тэарэтычна «Дынама» захоўвае шанцы на плэй-оф. Дзеля гэтага ў апошніх пяці матчах трэба не толькі набраць 14 або 15 балаў (перамагаць ва ўсіх гульнях у асноўны час), але і каб супернікі прайгралі ва ўсіх матчах у асноўны час. А гэта малаімаверна, улічваючы, што напрыклад, 22 студзеня «Спартак» і «Северсталь» згуляюць паміж сабой.

Наступны матч «Дынама» згуляе ў Рызе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера