Знайсці
18.01.2018 / 15:174РусŁacБел

Вярхоўная Рада прыняла закон аб рэінтэграцыі Данбаса

Вярхоўная Рада ў чацвер прыняла законапраект «Аб асаблівасцях дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнні дзяржаўнага суверэнітэту Украіны над часова акупаванымі тэрыторыямі ў Данецкай і Луганскай абласцях».

У прэамбуле закона дэпутаты вызначаюць, што «Расійская Федэрацыя здзяйсняе злачынства агрэсіі супраць Украіны і ажыццяўляе часовую акупацыю часткі яе тэрыторыі з дапамогай узброеных фарміраванняў Расійскай Федэрацыі».

Пры гэтым у прэамбуле вызначаецца, што дата пачатку акупацыі часткі Украіны, у прыватнасці Крыма і Севастопаля, вызначаецца законам «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававы рэжым на часова акупаванай тэрыторыі Украіны». Паводле гэтага закона, датай пачатку часовай акупацыі з'яўляецца 20 лютага 2014 года.

Законам аб рэінтэграцыі Данбаса вызначаюцца асаблівасці дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнні дзяржаўнага суверэнітэту Украіны на часова акупаваных тэрыторыях Данбаса.

Прадугледжана, што межы і пералік раёнаў, гарадоў, пасёлкаў і вёсак, частак іх тэрыторый часова акупаваных ў Данецкай і Луганскай абласцях вызначаюцца прэзідэнтам па прадстаўленні Міністэрства абароны Украіны, падрыхтаваным на аснове прапаноў Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны.

rbc.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930