Знайсці
18.01.2018 / 14:371РусŁacБел

У Канадзе ліса спрабавала біцца з савой, але нешта пайшло не так ВІДЭА

Пацешны выпадак адбыўся ў горадзе Кобург на пірсе ля мясцовай стаянкі яхт адным з вечароў.

Камера відэаназірання зняла момант, як па заснежанай дарозе бяжыць ліса і ў нейкі момант да яе падлятае сава, якая спрабуе пікіраваць на драпежніцу. Спачатку ліса прабегла наперад, а рашучая сава прызямлілася на снег пасярэдзіне дарогі ў чаканні сваёй «здабычы».

У нейкі момант рудая драпежніца вырашыла вярнуцца назад і паспрабаваць напасці на саву, абыходзячы яе вакол і чакаючы зручнага моманту для сутычкі. Птушка, дарэчы, не дала сябе ў крыўду і пільна сачыла за кожным крокам паляўнічай. Урэшце, не вытрымаўшы суперніцтва, ліса ўцякла прэч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930