Знайсці
18.01.2018 / 13:362РусŁacБел

Apple будзе прадаваць «разумную» зубную шчотку за $100

Colgate і Apple анансавалі высокатэхналагічную зубную шчотку. Яна мае назву Е1, здольная даваць зваротную сувязь у рэжыме анлайн, складаць «карту» ротавай поласці і выкарыстоўваць гукавыя вібрацыі для выдалення большае колькасці налёту, перадае Business Insider.

Каб выклікаць у дзяцей захапленне ад чысткі зубоў, Colgate нават зрабіў гульню для iPhone, якая выкарыстоўвае зубную шчотку ў якасці кантролера. Чым даўжэй вы чысціце, тым больш манет вы будзеце збіраць.

Для дарослых жа будзе карысная розная інфармацыя аб стане зубоў, якая будзе перадавацца на iPhone.

Як запэўнівае кампанія Colgate, E1 можа працаваць да 10 дзён ад аднаго зарада. Цана ў ЗША складзе $99,95, а купіць «разумную» шчотку атрымаецца толькі на сайце Apple або ў некаторых крамах кампаніі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930