Знайсці
18.01.2018 / 11:2918РусŁacБел

Апазіцыйнаму кандыдату адмовілі ў рэгістрацыі, бо «знайшлі» недэклараваную кватэру. А яе насамрэч няма

Актывіст «Руху за свабоду» Мікіта Семяненка сёлета спрабаваў балатавацца ў мясцовыя дэпутаты на Кунцаўшчынскай акрузе ў Мінску.

На этапе збору подпісаў, кажа ён, праблем не ўзнікла. Але не зарэгістравалі яго па іншай прычыне.

«Калі прыйшоў на фінальнае пасяджанне, мне заявілі, што я не буду зарэгістраваны як кандыдат, таму што, маўляў, маю незадэклараваную кватэру, — расказаў «Нашай Ніве» Семяненка. — Я адказаў, што было б крута, каб 22-гадовыя хлопцы ў Беларусі ўжо маглі мець свае кватэры, а не здымаць. Яны пачалі апраўдвацца, што да іх пытанняў быць не можа, маўляў, гэта кадастр ім такую інфармацыю прадаставіў».

Як выяснілася, кватэра, якую «знайшлі» у Семяненкі, належыць ягонай маці, але ніякіх правоў на яе хлопец не мае.

«Я заехаў да мамы, каб пераканацца, што ніякіх нечаканых падарункаў яна мне не рабіла. У прынцыпе, так усё і ёсць: паводле папераў, мая маці — адзіная ўласніца памяшкання. Мы з ёй таксама носім розныя прозвішчы, я не маю нават нейкай долі», — кажа Семяненка.

Мікіта з маці.

Цяпер Семяненка збіраецца ўзяць адпаведную выпіску і падаць у суд на Нацыянальнае кадастравае агентцва — будзе патрабаваць «адну базавую велічыню ў фонд кандыдата».

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера