Знайсці
18.01.2018 / 10:103РусŁacБел

У Казахстане загарэўся аўтобус. Загінулі 52 чалавекі

У выніку ўзгарання аўтобуса ў Акцюбінскай вобласці Казахстана загінулі 52 чалавекі, паведамляе Камітэт па надзвычайных сітуацыях пры МУС рэспублікі.

ТАСС

«18 студзеня 2018 года ў 10:30 у Іргізскім раёне Акцюбінскай вобласці, на 1068 км аўтадарогі Самара — Шымкент, за 10 км ад пасёлка Калыбай, падчас руху адбылося загаранне пасажырскага аўтобуса маркі «Ікарус». У салоне знаходзіліся 55 пасажыраў і 2 кіроўцы. Грамадзянства ахвяр высвятляецца», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Пяцярым пасажырам удалося выбрацца з аўтобуса. «Астатнія 52 чалавекі загінулі на месцы», — удакладнілі ў Камітэце па НС.

На месцы катастрофы працуюць падраздзяленні паліцыі, ратавальнікаў, медыкаў, псіхолагаў, там жа разгорнуты аператыўны штаб.

У аўтобусе знаходзіліся грамадзяне Узбекістана, аднак іх колькасць пакуль дакладна не ўстаноўлена.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера