Знайсці
18.01.2018 / 09:312РусŁacБел

Пераможцу Мінскага паўмарафону дыскваліфікавалі за допінг

Беларускую лёгкаатлетку Людмілу Ляховіч (дзявочае прозвішча Каваленка) дыскваліфікавалі за парушэнне антыдопінгавых правілаў. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на сайт Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. 

Паведамляецца, што спартоўка парушыла антыдопінгавыя правілы з 11 снежня 2010 года да 11 красавіка 2014 года (абнармальныя паказчыкі біялагічнага пашпарта).

Дыскваліфікацыю вынесла дысцыплінарная камісія БФЛА. Яна будзе дзейнічаць два гады — з 31 кастрычніка 2017 года па 30 кастрычніка 2019 года. Таксама скасоўваюцца вынікі выступаў Ляховіч з 27 чэрвеня 2012 года па 10 красавіка 2016-га.

Дарэчы, да 2014 года Ляховіч выступала за Украіну. Прадстаўляць Беларусь яна атрымала права ў 2017 годзе. У складзе нацыянальнай зборнай яна заваявала залаты медаль у камандным заліку Кубка Еўропы ў бегу на 10 000 метраў. Таксама спартоўка была пераможцай Мінскага паўмарафона ў 2017 годзе

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера