Даслаць навіну
Знайсці
17.01.2018 / 23:06 75

Беларусь увайшла ў топ-20 найменш рэлігійных краін свету

Брытанскае выданне The Telegraph апублікавала рэйтынгі найбольш і найменш рэлігійных краін і прэзентавала адпаведную мапу свету. 

Даследаванне базуецца на апытаннях WIN / Gallup International, якія праводзіліся ў 2008, 2009 і 2015 гадах.

Сярод нашых суседзяў выдзеліліся Украіна і Польшча, у якіх адпаведна 73% і 86% людзей назвалі сябе вернікамі. Крыху менш вернікаў аказалася ў Расіі — 70%.

Але ніхто з нашых суседзяў не трапіў у Топ. Выдзелілася Беларусь, якая заняла 14 пазіцыю ў спісе найменш рэлігійных краін свету. 

Найбольш рэлігійныя краіны:

  1. Эфіёпія - 99%
  2. Малаві - 99%
  3. Нігер - 99%
  4. Шры-Ланка - 99%
  5. Емен - 99%
  6. Бурундзі - 98%
  7. Джыбуці - 98%
  8. Маўрытанія - 98%
  9. Самалі - 98%
  10. Афганістан - 97%
  11. Каморскія выспы - 97%
  12. Егіпет - 97%
  13. Гвінея - 97%
  14. Лаос - 97%
  15. М'янма - 97%
  16. Камбоджа - 96%
  17. Камерун - 96%
  18. Іарданія - 96%
  19. Сенегал - 96%
  20. Чад - 95% (Гана, Малі, Катар, Рэспубліка Конга, Руанда і Замбія паказалі той жа вынік).

Найменш рэлігійныя краіны:

  1. Кітай - 7%
  2. Японія - 13%
  3. Эстонія - 16%
  4. Швецыя - 19%
  5. Нарвегія - 21%
  6. Чэхія - 23%
  7. Ганконг - 26%
  8. Нідэрланды - 26%
  9. Ізраіль - 30%
  10. Вялікабрытанія - 30%
  11. Новая Зеландыя - 33%
  12. Аўстралія - 34%
  13. Азербайджан - 34%
  14. Беларусь - 34%
  15. Куба - 34%
  16. Нямеччына - 34%
  17. В'етнам - 34%
  18. Іспанія - 37%
  19. Швейцарыя - 38%
  20. Албанія - 39% (Аўстрыя, Венгрыя і Люксембург паказалі той жа вынік)

Апытанка

nn.by

0
Казік / адказаць
22.01.2018 / 14:11
пагугліў топ-5 нерэлігійных краін з гэтага рэйтынгу, рэзультаты адрозніваюцца ў разы. Пайшоў на крыніцу (Telergraph), яны пішуць, што ўзялі дадзеныя з "WIN/Gallup International polls", вытрымка адтуль http://gallup-international.bg/en/Publications/2017/373-Religion-prevails-in-the-world Most religious and least religious countries Thailand is the most religious country, with almost its entire population (98%) declaring to be religious. Next to Thailand, the countries that stand out as most religious are Nigeria (97%), Kosovo, India, Ghana, Ivory Coast, Papua New Guinea (all of them with 94%), Fiji (92%), Armenia (92%) and Philippines (90%). On the opposite end, China is the least religious country, with 7 out of 10 people claiming to be atheists (67%) -over twice the percentage found in any other country- and a further of 23% of Chinese defining themselves as non-religious. Only 9% are religious. Following China among the least religious countries we find Sweden, Czech Republic and United Kingdom with 7 out of 10 people who said to be atheist or non-religious (18% and 55% in Sweden, 25% and 47% in Czech Republic, 11% and 58% in the United Kingdom). Religious beliefs: God, Soul, heaven, hell and life after death The majority of people worldwide believe in the soul (74%) and in God (71%), while nearly half of them believe in heaven (56%), life after death (54%) and hell (49%). Топы адрозніваюцца, у "тэлеграфа" адсябяціна.
1
Guinness / адказаць
22.01.2018 / 23:39
Дзякуй Богу што я атэіст!
0
Казік / адказаць
23.01.2018 / 05:25
Цікавая спасылка ў дагонку http://www.science20.com/writer_on_the_edge/blog/atheism_peaks_while_spiritual_groups_move_toward_convergence-156528
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31