Знайсці
17.01.2018 / 21:3222РусŁacБел

У аварыі пад Рэчыцай загінулі чыноўнікі Гомельскага аблвыканкама

Стала вядома, хто знаходзіўся ў аўтамабілі, што трапіў сёння ў страшнае ДТЗ у Рэчыцкім раёне.

У «Шкодзе Суперб» з Калінкавічаў у Гомель вярталіся супрацоўнікі Гомельскага абласнога тэрытарыяльнага фонду «Гомельаблмаёмасць». У камандзіроўцы іх суправаджаў 48-гадовы кіроўца аблвыканкама. Усе трое загінулі на месцы ДТЗ.

17 студзеня ў 14.00 на 137-м кіламетры трасы мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын кіроўца Skoda выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з МАЗам.

У выніку ДТЗ 48-гадовы кіроўца легкавіка, яго 49-гадовы пасажыр і 52-гадовая пасажырка (усе жыхары Гомеля) ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы здарэння.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера