Знайсці
17.01.2018 / 17:1010РусŁacБел

Метэарыт у штаце Мічыган выклікаў землятрус ды паніку — ВІДЭА

Нацыянальная метэаралагічная служба ЗША паведаміла, што паблізу горада Дэтройт, што ў штаце Мічыган, ў ноч з 16 на 17 студзеня зваліўся метэарыт. Рэдкую і жахлівую з'яву зафіксавалі камеры вонкавага назірання і відэарэгістратары аўтамабіляў, піша Gizmodo.

Факт падзення пацвярджае і Геалагічная служба ЗША. Вядома, што аб'ект зваліўся за 8 кіламетраў ад Нью-Хэвена, што на ўсход ад Дэтройта.

Пасля падзення адбыўся землятрус магнітудай 2,0, ваганні ад якога адчуваліся ў радыусе 250 км. Пацярпелых у выніку падзення метэарыта, па папярэдняй версіі, няма.

Карыстальнікі сацыяльных сетак выкладваюць шматлікія фота і відэа яркае ўспышкі ў небе. Яе таксама зафіксавалі камеры відэаназірання і аўтамабільныя відэарэгістратары. На апублікаваных запісах відаць, як у небе з'яўляецца светлы аб'ект і праз некалькі секунд выбухае.

Яркая ўспышка, трэск і грукат у небе над Дэтройтам перапалохалі жыхароў амерыканскага штата Мічыган. Паведамляецца, што ў той час у выратавальную службу «911» паступіла надзвычай шмат званкоў ад напалоханых грамадзян. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера