Знайсці
17.01.2018 / 16:524РусŁacБел

Apple і Google вырашылі выплачваць падатак на электронныя паслугі замест беларусаў

Ад 1 студзеня 2018 года пачало дзейнічаць новае палажэнне Падатковага кодэкса, якое прадугледжвае абкладанне электронных паслуг, што прадастаўляюцца беларусам замежнымі кампаніямі, падаткам на даданую вартасць. Раней многія меркавалі, што гэта прывядзе да падаражання мабільных дадаткаў і сэрвісаў для карыстальнікаў. Аднак буйныя кампаніі ўзялі на сябе ўсе выдаткі. 

Так, з новых рахункаў-фактур, якія кампанія Apple разаслала падпісантам сэрвіса Apple Music, вынікае, што кошт месячнае падпіскі застаўся на ўзроўні 4,99 даляраў, але з'явіўся дадатковы радок, у якім паведамляецца, што ў канчатковы кошт уключаны 20-адсоткавы ПДВ, які складае $0,83.

Фактычна гэта значыць, што кампанія зменшыла цану на сэрвіс да $4,16, дадала ПДВ, і ў выніку канцавы кошт застаўся ранейшым.

Гэтаксама зрабіла і Google, хаця месяц таму карыстальнікі сэрвісаў кампаніі атрымалі папярэджанні аб падаражанні паслуг з новага года. 

Падаткам абкладаюцца наступныя платныя «электронныя паслугі»:

  • праграмы (дадаткі) у Арр Store і Play Market; 
  • воблачныя сховішчы;
  • падпіскі на анлайн-выданні;
  • музыка (у тым ліку такія платныя сэрвісы, такія як Apple Music ды Google Play Music), фільмы, электронныя кнігі;
  • анлайн-аўкцыёны;
  • іншы платны кантэнт для камп’ютараў і мабільных прыладаў, спампаваны праз інтэрнэт.

ПДВ на электронныя паслугі некалькі год паспяхова дзейнічае ў краінах Еўрасаюза, а таксама ў Расіі з 2017 года. Міністэрства па падатках і сборах Беларусі такім чынам плануе прыцягваць у краіну не менш як $4 мільёны штогод.

Чытайце таксама: Як паставіць беларускую клавіятуру на айфон і айпад

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930