Знайсці
17.01.2018 / 13:4994РусŁacБел

Regnum: Каток Імперыі раздушыць кожнага, хто стане ў яе на шляху

Расійскі рэсурс Regnum у чарговы раз даў трыбуну аўтару, які ў зняважлівай форме выказаўся наконт беларускай дзяржаўнасці. Сумна вядомы партал размясціў у сябе пераказ артыкула «Белорусский баланс или шпагат Лукашенко», які першапачаткова быў апублікаваны на рэсурсе «ИА REX». У гэтым артыкуле сустракаецца вялікая колькасць выказванняў, якія красамоўным чынам характарызуюць стаўленне расійскіх імперцаў-чарнасоценцаў да Беларусі.

Аўтар матэрыялу — Аляксандр Халдзей, якога Regnum называе «экспертам», высока ацэньвае здольнасці кіраўніка Беларусі. Ён лічыць, што вялікі палітычны досвед і інстынкты дазваляюць яму «браць ад жыцця ўсё», і Расія дазваляе Беларусі вельмі шмат. Але рана ці позна гэта скончыцца, і Беларусі давядзецца вяртаць усе пазыкі. Нашу краіну аўтар не ўспрымае як сур’ёзны аб’ект.

«Яшчэ ў гады СССР Беларусь мела прывілеяванае становішча. Татарстан заўсёды крыўдзіўся, што па ўзроўню эканомікі ён мацнейшы за Беларусь, а мае толькі статус аўтаноміі, у той час як слабая Беларусь была ажно цэлай саюзнай рэспублікай!», — піша Аляксандр Халдзей.

Журналіст «ИА REX» лічыць, што Беларусь сядзіць на рызыкоўным шпагаце паміж двума геапалітычнымі гігантамі. Кіраўнік Беларусі Расіяй абараняецца ад Еўропы, а Еўропай — ад Расіі. Менавіта для таго, каб падтрымліваць гэты шпагат, кіраўнік Беларусі адмовіўся прызнаваць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, а таксама пачаў «выпальваць у Беларусі ўсю культурную і палітычную эліту, арыентаваную на Рускі свет».

Аляксандр Халдзей

На думку аўтара, пасля 2020 года пазіцыі Расіі толькі ўзмацняцца, і яна стане праводзіць яшчэ больш актыўную палітыку ў дачыненні да Беларусі, Украіны і краін Балтыі, а пасля 2024 года адбудзецца сапраўднае аб’яднанне Расіі, Беларусі і Украіны.

«Птушкі гнязда Уладзімірава. Імперцы і тэхнакраты. Яны будуць будаваць Імперыю, і крыкі мясцовых князькоў ім будуць глыбока абыякавы. Каток Імперыі раздушыць кожнага, хто стане ў яе на шляху. І не таму, што Расія такая сквапная. Проста ў свеце, дзе будзе існаваць Шоўкавы шлях з Кітаем, Індыяй, Расіяй, Еўрасаюзам і ЗША, існаванне асобнай Беларусі, якая целяпаецца паміж полюсамі прыцягнення за эшалон нафты і транш крэдыту МВФ, не прадугледжана ніякімі сцэнарамі», — шчыра апісвае мары расійскіх чарнасоценцаў Аляксандр Халдзей.

Такую будучыню для беларусаў апісвае імперац:

«Пад дахам Расіі Беларусь, а галоўнае — яе грамадзяне, незалежна ад нацыянальнасці, веры, перакананняў, даходаў, займеюць толькі ўпэўненую прыстойную, а не жабрацкую будучыню і спакойную перспектыву. Як і кавалкі былой Украіны, якія не паспее праглынуць Польшча, Румынія і Венгрыя».

А пакуль што, піша аўтар, Масква моўчкі церпіць свавольства і капрызы Мінска, «старанна і метадычна назапашваючы рахункі для аплаты».

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930