Знайсці
17.01.2018 / 11:151РусŁacБел

«Матаршоу» зноў не будзе. Арганізатары плануюць змяніць фармат

Міжнародная выстава «Маторшоу» не адбудзецца і сёлета, паведаміў агенцтву «Мінск-Навіны» кіраўнік ТАА «Рэмарк» Дзмітрый Ярота.

— Цяпер мы актыўна вядзем перамовы з аўтамабільнымі дылерамі з тым, каб знайсці іншы выставачны фармат. Да лютага павінны вызначыцца. Спадзяюся, у маі такі паказ усё ж адбудзецца. Жыхары і госці сталіцы змогуць азнаёміцца з навінкамі сусветнага аўтапрама, - адзначыў арганізатар.

Апошні раз «Маторшоу» праходзіла ў маі 2013 года ў «Мінск-Арэне». За 6 дзён аўтасалон наведалі 65 тыс. чалавек. Было прадстаўлена больш за 200 машын, свае стэнды размясцілі 24 вядомыя маркі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера