Знайсці
16.01.2018 / 18:441РусŁacБел

У Мінску праз аварыю няма цяпла ў некалькіх дамах па праспекце Ракасоўскага і 2-м Веласіпедным завулку

Мінскія цепласеткі намагаюцца як найхутчэй ліквідаваць аварыю ацяплення ў раёне праспекта Ракасоўскага. Цяпла няма ў некалькіх жылых дамах і 14 адміністратыўных будынках, паведамляе Белта.

Прарыў трубы здарыўся ў аўторак днём. Аварыйныя брыгады працуюць на месцы ўжо некалькі гадзін і абяцаюць аднавіць падачу цяпла сёння познім вечарам.

Тэмпература паветра ў Мінску зараз — мінус 10 градусаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера