Знайсці
16.01.2018 / 14:1422РусŁacБел

Дзякуючы грамадскасці, знішчэнне старога млына ў Нарушаўцах удалося спыніць ФОТА

Пра гэта паведаміў НН краязнаўца і дырэктар фонду «Краіна замкаў» Алесь Варыкіш. 

Пра тое, што ў вёсцы Нарушаўцы Ашмянскага раёна разбіраюць на дровы млын ХІХ—ХХ стагоддзя, стала вядома 15 студзеня. 

«Я разумею: статуса ахоўнага не мае.

Але пазваніў старшыню СВК «Гальшанскі» Мікалаю Праўко, прапанаваў розныя варыянты: ці выкупіць аб'ект як дровы, ці падпісаць дамову з імі аб даглядзе аб'екта, ці купіць ім дровы. Любы варыянт. У адказ было: «Не дуры мне галавы», — пісаў Алесь Варыкіш.

«Які помнік? Там аварыйнае ўсё, абваліцца. Ён у нас на балансе, не трэба ён нам», — каментаваў карэспандэнту НН сітуацыю старшыня СВК «Гальшанскі» Мікалай Праўко.

Пасля таго, як пра гэтую сітуацыю напісалі практычна ўсе незалежныя СМІ, старшыня змяніў меркаванне.

«Сёння былі ў яго, гаварылі з юрыстам, — расказаў Алесь Варыкіш. — Як будынак мы выкупіць гэта не можам, бо ён зняты з балансу, напісаны знос 100%.

Перададуць нам ці як дровы, ці яшчэ як. Яны паспелі зняць шыфер са страхі, пакуль удалося спыніць разборку. Сцены будынка стаяць».

Якія ў «Краіны замкаў» планы на будынак?

«Першы крок — закансерваваць яго, замяніць папсаваныя часам элементы. Другі — аднаўленне і афармленне. Да млына выявіў цікавасць малады архітэктар, дысертацыя якога прысвечаная якраз будынкам млыноў. Ён паглядзеў элементы механізмаў, якія там засталіся, выявіў, чаго не стае. Мае зрабіць праект з тым, каб аднавіць млын у функцыянальным стане».

Млын быў часткай фальварку Зацішак. Захаваўся і сядзібны дом — за савецкім часам яго перавезлі ў Ашмяны. Дом можна абмерыць, каб зрабіць дакладную копію на тэрыторыі фальварка.

Інтарэс Варыкіша ў тым, што Нарушаўцы — за тры кіламетры ад вёскі Родзевічы, дзе «Краіна замкаў» стварыла Парк мініяцюр замкаў і храмаў ВКЛ. «Турыстам, якія да нас туды прыязджаюць, не зашкодзіць дадатковая атракцыя, — кажа Алесь. — Такой атракцыяй мы і плануем зрабіць фальварак Зацішак з сядзібным домам і дзейным млыном».

Гэта значыць, стары будынак займеў перспектыву пачаць новае асэнсаванае жыццё. А мог бы згарэць за зіму ў качагарцы.

СМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930