Знайсці
16.01.2018 / 12:2867РусŁacБел

Лайфньюз: ЗША хочуць стварыць у Беларусі перадавыя вайсковыя базы забеспячэння

Новая сенсацыя ад расійскіх «аналітыкаў» — пракрамлёўскі таблоід пужае чытачоў перспектывай размяшчэння амерыканскіх салдат на тэрыторыі Беларусі.

Асноўная ідэя артыкула — градус суперніцтва паміж Расіяй і Захадам расце, гэта вымушае амерыканцаў узмацняць ціск у вайсковай сферы.

«Антырасійскія інфармацыйныя кампаніі нацэлены на стварэнне перманентнай русафобскай істэрыі і апраўданне ўласнай ваеннай падрыхтоўкі на межах ва Усходняй Еўропе. Амерыканскія Узброеныя сілы, мяркуючы па ўсім, рыхтуюцца да пашырэння сваёй прысутнасці на расейскіх межах, прычым акрамя традыцыйных амерыканскіх партнёраў і саюзнікаў у рэгіёне амерыканскія вайскоўцы жадаюць прааналізаваць магчымасці стварэння перадавых аператыўных баз у тым ліку і ў Беларусі», — піша «Лайф» (былы «Лайфньюз»).

Такія высновы аўтары робяць пасля публікацыі тэндараў Мінабароны ЗША. Амерыканцы збіраюцца вывучыць краіны Усходняй Еўропы «для транспартных і матэрыяльна-тэхнічных патрэбаў сваіх Узброеных сілаў». У спіс краінаў для вывучэння трапілі Малдова, Украіна, Польшча, Фінляндыя — і Беларусь.

«Унутрыпалітычныя працэсы ў Беларусі даюць нейкія падставы аналітыкам Пентагона мроіць аб сваіх перадавых базах на тэрыторыі краіны. Расце эканамічнае адасабленне, стаўка з нядаўняга часу на павольную напампоўку нацыяналістычных настрояў, жаданне афіцыйнага Мінска, балансуючы паміж Масквой і Брусэлем, займаць «незалежную» замежнапалітычную пазіцыю, у тым ліку і па пытаннях Крыма і канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны, — усё гэта, відавочна, дае падставы будаваць планы па выкарыстанні ў будучыні тэрыторыі краіны для разгортвання замежнай ваеннай інфраструктуры, падрыхтоўку да чаго мы і бачым у даследчым тэндары Пентагона», — робіць высновы «Лайф». 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930